На пульт МНС паведамленне пра пажар па вуліцы 1-га Мая паступіла ноччу а 4-27 24-га чысла. На тэрытрыі мясцовай піларамы загарэўся склад. Складское памяшканне памерамі 4х30 метраў згарэла, пактычна, цалкам. Раніцай а 7-18 на папялішчы быў знойдзены абгарэлы труп мужчыны, асобу якога на момант знаходкі высетліць не ўдалося.
Яшчэ адзін пажар адбыўся 24-га чысла днём у вёсцы Стапурова. Тут згарэла лазня і пашкоджаны суседні сарай. У абодвух выпадках прычына пажару высвятляецца.
Сайт МНС апублікаваў фотаздымкі з пажару, які адбыўся ў вёсцы Навасёлкі Сененскага раёна. Нагадаем, што тут у выніку пажару згарэла падлога і дах прыватнага дома. Вагонь быў, пераважна, каля печы з-за чаго спецыялісты разглядаюць як версію прычыны пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Яшчэ да прыезда ратавальнікаў гаспадара хаты вынес з пажару яго сусед. Вашай увазе прапануем фотаздымкі сайту МНС з гэтага пажару.