Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прадаставіў Беларусі крэдыт на 21 мільён еўра на рэканструкцыю водаканалаў у трох гарадах Беларусі. 6 мільёнаў з гэтай сумы дастануцца Оршы, дзе водаканал будзе прыведзены пад нормы і стандарты Еўразвязу па ачышчэнні сцёкавых водаў. Дадзеная праграма прадугледжвае аказанне дапамогі ў мадэрнізацыі магутнасцяў водазабеспячэння і водаадвядзення, рэканструкцыі адпаведных сетак, мадэрнізацыі помпавых станцый, а таксама фінансаванні закупкі рамонтна-дыягнастычнага абсталявання.
Вынікам рэканструкцыі стане значныя экалагічныя паляпшэнні для мясцовага насельніцтва, паляпшэнне якасці пітной вады і скарачэнне забруджванняў у басейне Балтыйскага мора, якое пастаянна церпіць ад дрэнных выкідаў.
Акрамя таго, ачышчальная сістэма будзе рэканструявана ў Лідзе, таксама за 6 мільёнаў еўра. А на работы ў Полацку пойдуць 9 мільёнаў. Справа ў тым, што ў Полацку будзе пабудавана новая ачышчальная станцыя.