Першы моцны снег у Оршы прынес мала радасці. Ужо раніцай на дарогах з-за яго ўтварылася суцэльная каша, што прывяло да шэрагу аварыяў.
Раніцай легкавушка ўрэзалася ў слуп на масту каля чыгуначнага тэхнікума. Прынамсі, дзве аварыі адбыліся на Магілёўскай шашы не далёка ад Оршы. На ўездзе ў горад каля знаку "Орша" з дарогі вылецеў легкавы аўтамабіль. А ў вёсцы Панізоўе з дарогі вылецела і перакулілася машына хуткай дапамогі.
ДАІ за доўга да гэтай непагадзі папярэджвала кіроўцаў пра неабходнасць змяніць летную гуму на колах.