У Лядовай арэне Оршы адбылася выстава-кірмаш “Здорово-живёшь”, дзе ўсе кампаніі, што ўдзельнічалі ў ёй, дэманстравалі свае дасягненні ў прапагандзе здаровага ладу жыцця і здаровага харчавання.
ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" прадставіў шырокі асартымент прадукцыі для здаровага харчавання: новую лінейку астуджаных паўфабрыкатаў з ялавічыны ў вакуумнай упакоўцы, каўбасныя вырабы з мяса індычкі пад гандлёвай маркай "INDYUSHA", а таксама такія навінкі для аматараў дэлікатэсаў як сыравяленыя "Палачкі да піва" са свініны і "палачкі Славянскія" з ялавічыны і іншыя навінкі, паведамляе Advis.ru. Праводзіліся дэгустацыі прадукцыі: на стэндзе можна было паспрабаваць кансервы "Плоў з ялавічыны", каўбасныя вырабы, дзіцячае харчаванне "Baby hit" і "ОМКК". Па выніках выставы ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" узнагароджаны дыпломам "За выдатныя смакавыя якасці прадукцыі і прапаганду здаровага харчавання сярод насельніцтва".