00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Масква-Орша-Берлін

29.10.2016 20:31

3030 праглядаў, 0 каментароў

У сярэдзіне снежня з’явіцца новы цягнік, які будзе хадзіць паміж Берлінам і Масквой, з прыпынкам у Оршы.

Першы рэйс новага цягніка Масква-Берлін запланаваны на 17-га снежня. Адправіцца лакаматыў Swift з Курскага вакзала расейскай сталіцы. Назад з Берліна ў Маскву цягнік паедзе ўжо 18 снежня.

У “Расейскай чыгунцы” паведамілі, што цяпер час праходжання цягніка паміж Масквой і Берлінам істотна скароціцца. Больш падрабязныя лічбы — ніжэй.

Упершыню пасажырскі цягнік сфарміраваны з вагонаў, абсталяваных сістэмай аўтаматычнай змены шырыні колавых пар. Гэта дазволіць скараціць час на пераход з каляіны расейскага стандарту (1520 мм) на еўрапейскі (1435 мм) па арт. Брэст (Беларусь). Цягніку Swift спатрэбіцца каля 20 хвілін для праходжання па спецыяльна абсталяванай перакладной прыладзе, тады як у цяперашні час змена колавых пар займае каля дзвюх гадзін.

Такім чынам, адлегласць ад Масквы да Берліна цягнік пераадолее за 20 г. 14 хв. (пакуль што - 24 г.49 хв.), а ад Берліна да Масквы - 20 г. 35 хв. (на дадзены момант - 25 г. 56 хв.). У сваім руху састаў будзе рабіць прыпынкі на станцыях Смаленск, Орша, Менск, Берасце, Цярэспаль, Варшава, Познань, Жэпін, Франкфурт-на-Одэры.

Swift будзе курсіраваць двойчы на тыдзень, адпраўляцца з Курскага вакзала Масквы ён будзе па суботах і нядзелях у 13:05 і прыбываць на станцыю Берлін-Остбанхоф ў 07:19 наступных сутак (па мясцовым часе). З Берліна цягнік будзе адпраўляцца па нядзелях і панядзелках у 18:50 (па мясцовым часе) і прыбываць на Курскі вакзал Масквы ў 17:25.

У кожным цягніку - 20 вагонаў, з якіх пяць спальных вагонаў другога класу, чатыры вагоны першага класу, тры вагоны першага класу з двума двухмеснымі VIP-купэ з душам і санвузлом і купэ другога класу для праезду пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з суправаджаючымі, два вагоны VIP-класу з пяццю двухмеснымі VIP-купэ з душам і санвузлом і два вагоны з месцамі для сядзення. У складзе цягніка таксама ёсць вагон-буфет і вагон-рэстаран.

Продаж квіткоў на новы пасажырскі цягнік далёкага накіравання № 13/14 Swift злучэннем Масква - Берлін адкрыты на афіцыйным сайце РЖД і ў міжнародных чыгуначных касах. Для пасажыраў цягніка Swift дзейнічае шэраг тарыфных прапаноў, аналагічных прапанаваным на іншых цягніках ў зносінах з краінамі Еўропы. Так, пры набыцці квітка ў вагоны ўсіх тыпаў ад 60 да 45 сутак да адпраўлення цягніка прадастаўляецца зніжка ў памеры 10%, а пры ўмове афармлення квітка на праезд на верхняй паліцы - 5%. Спецыяльныя тарыфы прадугледжаны для пасажыраў розных узроставых груп: ад 12 да 26 гадоў і старэйшыя за 60 гадоў. Пасажыр мае права правезці з сабой бясплатна адно дзіця ва ўзросце да 4-х гадоў, на дзіця ва ўзросце да 12 гадоў білет афармляецца па дзіцячым тарыфе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Масква-Орша-Берлін

У сярэдзіне снежня з’явіцца новы цягнік, які будзе хадзіць паміж Берлінам і Масквой, з прыпынкам у Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение