Гульня 26-га кастрычніка сабрала толькі 5 камандаў у спорт-бары “Ліга”, традыцыйным месцы інтэлектуальных змаганняў у нашым горадзе. Адзіная каманда не з Оршы – “Памяркоўныя”, прыбылі на гульню толькі ў канцы 1-га туру, але аператыўна адказалі на ўсе пытанні, прычым у спешцы паказалі вынік 6 з 7! У далейшым фаварыты даказалі ўсім, а ў першую чаргу самым сабе, сілу. У выніку перамога з адрывам ажно ў 13 пунктаў!
2-е месца заняла каманда “С потолка”, у бліцы яна саступіла толькі “Памяркоўным” (8 балаў супраць 12). Няўдалым для калектыва стаў 3-ці тур, у якім каманда ўзяла толькі 2 пытанні. У астатніх турах “С потолка” выступалі на зайздрасць паспяхова. Праваліў бліц яшчэ адзін агульнапрызнаны фаварыт – “Звяз”, які лідзіраваў па ходу гульні, аднак у вырашальным туры набраў усяго 3 пункты, выступіўшы горш за ўсіх. У выніку прызавое, але толькі 3-е месца. Варта адзначыць, што гульцы “Звяза” выступалі ў чорных павязках, у памяць аб сваім капітане. Капітан “Звяза” Алесь Шутаў пайшоў з жыцця ў пачатку кастрычніка.
Наступная “Мазгайбойня” адбудзецца ў аўторак, 8-га лістапада. На фота: пераможцы, каманда “Памяркоўныя”.