Здарэнне адбылося яшчэ ў пачатку 2016-га года зімой недалёка ад станцыі Чэрвіна. На жанчыну, якая ішла па вуліцы, напаў вялікі сабака. Сабака быў не прывязаны, лёгка паваліў жанчыну. Першапачаткова яна імкнулася закрыцца ад укусаў рукой, з-за чаго пакусанай, перш за ўсё, рука і аказалася. Але на гэтым сабака не спыніўся і змог дацягнуцца да твару жанчыны, садраўшы з яго скуру. Праўда, дактары змаглі прывесці яе твар у парадак.
За кансультацыйнай дапамогай ахвяра жывёлы звярнулася ў грамадскую прыёмную кампаніі "Гавары праўду". У выніку гаспадары сабакі выплацілі штраф на карысць дзяржаве ў памеры 4,5 мільёнаў старых рублёў, а жанчына дамаглася кампенсацыі ад іх у памеры 8 мільёнаў рублёў.