12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Грамадства

Праблемы ў вёсцы Руміна

02.11.2016 17:12

5038 праглядаў, 54 каментара

У вёсцы Руміна жыхары просяць улады правесці аўтобусны маршрут і зрабіць калонку з вадой, але атрымоўваюць адпіскі ад чыноўнікаў.

Многія жыхары вёскі Руміна Аршанскага раёна апынуліся ў пэўнай ізаляцыі ад цывілізацыі. Да Воршы адсюль менш за 10 кіламетраў, аднак не варта забываць — большасць мясцовых жыхароў пенсіянеры. Вяскоўцы ўжо некалькі гадоў вядуць актыўнае ліставанне з Бабініцкім сельсаветам і Аршанскім райвыканкамам з просьбай давесці да Руміна аўтобусны маршрут і правесці ў сярэдзіну вёскі калонку з вадой. Чыноўнікі толькі прысылаюць адпіскі і спасылаюцца на нормы. Праблемы жыхароў вёскі Руміна прагучалі ў рэпартажы на "Радыё Рацыя".

Пакуль жыхары Руміна вымушаныя хадзіць на аўтобусны прыпынак у вёску Панізоўе.

У сваіх лістах чыноўнікі Аршанскага райвыканкама паведамляюць, што ў цэлым Руміне няма дзе абсталяваць прыпынак. Акрамя таго, кажуць, што істотна ўзрасце кіламетраж і кошт праезду. Пенсіянеры, якім на лячэнне трэба выбірацца ў Воршу ў бальніцу ільнокамбіната, просяць чыноўнікаў зрабіць маршрут з заездам у Руміна хаця б 1-2 разы на тыдзень. Акрамя таго, вяскоўцы просяць абсталяваць нармальную калонку для вады, каб не ездзіць далёка за ёй па дарозе, па якой сноўдаюць машыны. Сітуацыя яшчэ больш ускладняецца ў восеньска-зімовы перыяд, калі дарога зледзянелая, у снезе, у брудзе. Жыхары Руміна распавядаюць, як пэўны час пілі ваду для кароў, яна была аднолькавай для фермы і для жыхароў вёскі. І толькі пасля скаргі санітарнаму ўрачу жыхарам далі іншую ваду. Пенсіянерам даволі цяжка ісці за вадой у непагадзь.

Падрабязнасці сітуацыі ў вёсцы Руміна і фотаздымкі адтуль можна ўбачыць на сайце "Радыё Рацыя".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праблемы ў вёсцы Руміна

У вёсцы Руміна жыхары просяць улады правесці аўтобусны маршрут і зрабіць калонку з вадой, але атрымоўваюць адпіскі ад чыноўнікаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение