00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

12:00

+7

5 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

На кожнага ёсць свой наган (+фота)

06.11.2016 07:01

2692 прагляду, 10 каментароў

На Кабыляцкай гары сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць нявінна забітых у часы Сталінскіх рэпрэсій

На штогадовае жалобнае мерапрыемства сабралося каля 30 чалавек. Акрамя аршанскіх грамадскіх актывістаў, прысутнічалі і маладыя людзі, якія ўпершыню пабывалі на гэтым месцы, а з Мінску для ўдзелу ва ўшанаванні памяці прыехаў адзін з лідараў руху салідарнасці "Разам" Алесь Макаеў. Выказацца мог кожны ахвотны: чыталі вершы, распавядалі гісторыю Сталінскіх рэпрэсіяў ды гісторыі канкрэтных людзей (амаль у кожнай беларускай сям'і ёсць нехта хто пацярпеў ад тых рэпрэсіяў) пацярпелых ад пераследу ў 30-я гады. Мінскі госць Алесь Макаеў параўнаў камуністычны рэжым з фашысцкім і адзначыў важнасць таго, каб камуністы "селі на лаву падсудных Нюрнбергскага працэсу разам са сваімі саюзнікамі па 1939 годзе - нацыстамі".

Грамадскі актывіст Ігар Казмерчак, звярнуў увагу прысутных на тое, што за гэты год на месцы памяці з'явіўся яшчэ адзін надмагільны крыж з указаннем імя, прозвішча і датаў жыцця аднаго з загінулых у віхуры рэпрэсіяў. І заклікаў ставіць такія крыжы з імёнамі канкрэтных людзей пацярпелых ад рук савецкіх карнікаў па ўсім урочышчы - на могілках павінны стаяць помнікі кожнаму пахаванаму.

Алена Кучынская, якая прынесла кветкі да помніка рэпрэсаваным зачытала прысутным свой верш з наступнымі радкамі:

Ў душы не будзе чысціны

Ва ўлады пешчанай ў крыві,

А толькі жорсткасць і падман.

На кожнага ёсць свой наган.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На кожнага ёсць свой наган (+фота)

На Кабыляцкай гары сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць нявінна забітых у часы Сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение