09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Труба трубам

14.11.2016 14:05

3741 прагляд, 4 каментара

Жыхары дома па адрасе Молакава 32 шмат гадоў не могуць дамагчыся ад камунальнікаў якаснага абслугоўвання

Перапіска, званкі, сустрэчы і г.д. доўжацца ўжо, як мінімум, 7 гадоў. Не сказаць, каб ЖЭУ-5, на балансе якога знаходзіцца дом, зусім не рэагавалі на звароты жыхароў, але і вырашыць іх праблемы аніяк не можа. Людзі, перш за ўсё, скардзяцца на трубы - каналізацыю і ацяпленне. Вуглавыя кватэры дома ацяпляюцца вельмі слаба - па 14-17 градусаў. З-за чаго на вокнах і пад шпалерамі пастаянна расце грыбок. Кожны сусед змагаецца з ім самастойна, нехта змывае па некалькі разоў на месяц, нехта спрабуе апрацоўваць адмысловымі вадкасцямі, але ён усё адно праз некаторы час вырастае.

Другая праблема - каналізацыя. Некалькі год таму па вечарах - калі людзі збіраюцца дома і кожны пачынае каналізацыяй карыстацца - даходзіла да таго, што каналізацыйныя воды заліваліся ў кватэры на першым паверсе. Скажам, вячэрае чалавек на кухні пасля працы, а сусед з верху вырашыў схадзіць у прыбіральню. Сусед змывае і ў кухонную ракавіну ў жыхара першага паверха пачынае залівацца тое, што змыў сусед зверху. Калі пачалі разбірааца ў чым справа, аказалася, што пры будаўніцтве дома каналізацыйныя трубы на першым паверсе паклалі з "ізломам" у 90 градусаў. З-за гэтага вада з рэшткамі адкідаў і не можа прайсці хутка і без затрымак. Жыхары звярнуліся ў ЖЭУ-5, але замест таго, каб памяняць старыя трубы (якія ўжо і значна згнілі), камунальнікі выбілі заглушкі ў падвале. Цяпер у ракавіны жыхароў першага паверха каналізацыйныя воды не цякуць, затое, ў падвале час ад часу ўтвараецца басейн з флорай і фаўнай. Ва ўтварыўшымся ў падвале чарназёме (мы былі ў падвале ў той дзень, калі вада высахла, пакінуўшы пасля сябе вільготны бруд) растуць некаторыя расліны, плодзяцца чэрві і сіксоты.

Частка трубаў "замураваная" ў сцены пад'ездаў. На скаргі жыхароў дома, камунальнікі па два-тры разы на год тыя сцены разбіваюць, латаюць канкрэтныя дзіркі (але не мяняюць трубы) і занава "замуроўваюць". Дык не прасцей было б адзін раз памяняць камунікацыі, чым па некалькі разоў у год займацца адной і той жа безсэнсоўнай работай - задаюцца пытаннем жыхары дома.

На фота: злева апрацаваная частка сцяны, на якой грыбка пакуль што няма. Зправа - частка сцяны з грыбком

На фота: вугал, які некалькі дзён таму прамывалі. цяпер тут зноў расце грыбок

На фота: з гэтай трубы ў падвал цячэ каналізацыя

На фота: вось такі якасны чарназём ўтварецца ў падвале дома

На фота: дошка якую жыхары дома паклалі ў падвале, каб не наступаць у бруд. У дні калі падвал залівае каналізацыйнымі водам, гэтая дошка плавае

На фота: Нават у халоднае надвор'е ў падвале спрабуюць расці такія расліны

На фота: у брудзе які ўтварыўся ў падвале жывуць чэрві ды іншыя насякомыя

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Труба трубам

Жыхары дома па адрасе Молакава 32 шмат гадоў не могуць дамагчыся ад камунальнікаў якаснага абслугоўвання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение