Першы пажар адбыўся раніцай ў самой Оршы ў прыватным доме па вуліцы Смаленская. У выніку пажару пашкоджана 15 квадратных метраў даху. Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў выкарыстання печкі.
Другі пажар адбыўся каля 17 гадзін вечара ў вёсцы Ліпкі. На шчасце, пашкоджана маёмасць і столь толькі ў адным пакоі прыватнага дома. Папярэдне прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні.
А вось у суботу ў Смалянах у выніку кароткага замыкання праводкі пацярпеў не толькі жылы дом, але і яго гаспадар. Мужчына паспрабаваў самастойна патушыць вогнішча, у выніку чаго атрымаў апёкі твару 1 ступені (3% цела).
На фота: пажар у Смалянах. Фота паводле сайту абласнога ўпраўлення МНС.