Хто з аршанцаў не заўважаў вялікія несанкцыянаваныя сметнікі ў горадзе і прыгарадзе? Нярэдка такія сметнікі ствараюцца каля гаражных кааператываў, у прыватным сектары. І калі ў горадзе з імі яшчэ змагаюцца, то што рабіць з прыгараднымі лясамі, якія сталі не толькі месцамі адпачынку, але і сховішчам бутэлек ды іншага смецця?! А галоўнае: хто ж павінен гэта ўсё прыбіраць? Можа быць дзяржаўныя органы, але ў нас няма эфектыўнага метаду змагання з такімі звалкамі, асабліва ў прыгарадзе. А, можа быць, самі людзі, бо сметнічаюць менавіта жыхары горада?
Гэтыя пытанні будуць абмеркаваныя на круглым стале, які пройдзе 16 лістапада па адрасе: вул. Камсамольская, д.16, кв. 4. Абмеркаванне будзе праходзіць адначасова з мерапрыемствам "Гарбата-кава-АГП". Пачатак а 17-30. Да ўдзелу запрашаем усіх неабыякавых людзей.