Рамонт дарогі распачаўся для жыхароў горада даволі нечакана - абвестак было няшмат і з'явіліся яны за дзень да пачатку рамонта. Большасць жыхароў даведаліся пра рамонт і звязаныя з ім нязручнасці ўжо раніцай, калі, едучы на працу, пабачылі перакрыты ўчастак вуліцы Міра.
Такім чынам, рамонтныя работы на ўчастку вуліцы Міра мост праз Аршыцу - скрыжаванне з Пагранічнай будуць ісці з 17-га па 25-е лістапада з 8 да 17 гадзін. У гэты час супрацоўнікі ДАІ будуць прапускаць на мост праз Аршыцу грамадскі і спецыялізаваны транспарт.