Рэжысёр Віктар Корзун зняў фільм "Уладзімір Караткевіч: Як сканаю - душа застанецца..." яшчэ ў 2011 годзе. Але ў нашым горадзе фільм да гэтае пары так і не быў прэзентаваны. І, вось, 26-га лістапада а 14-30 і аршанцы змогуць пабачыць фільм і сустрэцца з самім рэжысёрам.
Фільм распавядае пра Караткевіча вуснамі тых людзей, якія былі выхаваныя на яго творах. Кася Камоцкая - галоўная гераіне фільма - размаўляе з паэтам Андрэем Хадановічам, бардам Андрэем Мельнікавым, мастаком Алесем Марачкіным ды іншымі знакамітымі творцамі сучаснай Беларусі, для якіх саму Беларусь адкрыў Караткевіч.
Прэзентацыя фільма распачнецца ў Оршы па адрасе Чырвонаармейская, 13 26-га лістапада а 14-30.