Так склалася сітуацыя, што ў Оршы сёння праводзіцца дзве барныя інтэлектуальныя гульні: Мазгабойня і Бітва розумаў. Мазгабойня, прыдуманая некалькі год таму Беларусамі, сёння стала ўжо міжнародным праэктам, які гуляецца па незмяняемых правілах і агульных пакетах пытаннях для ўсіх гарадоў. Не рэдка з'яўленне ў горадзе Мазгабойні выклікае стварэнне падобных праэктаў, так адбылося і ў Оршы. Пачынаўшы з Мазгабойні, яе арганізатарка стварыла свой праэкт - "Бітва розумаў", які на сёняшні дзень існуе толькі ў Оршы, але карыстаецца поспехам. Акрамя таго, што вядучай - Ірыне Піліпенцы - удалося захаваць амаль усе каманды, якія гулялі напачатку, дык яшчэ і з'яўляюцца новыя. На гульні 17 лістапада ў спорт-бары "Ліга" сабралося 9 камандаў.
Пасля пераходу арганізатаркі з Мазгабойні ў свой асабісты праэкт, аднаўляць гульню ў наш горад прыехалі арганізатары з Мінску. Але канкурэнцыю цяпер ужо міжнародны праэкт не вытрымлівае. На гульню, якая планавалася 22 лістапада, заявілася толькі дзве каманды з-за чаго гульня пернесена на іншую дату. Новую дату арганізатары пакуль не назвалі.
Папярэдняя Мазгабойня - 8 лістапада - таксама прайшла з малой колькасцю гульцоў - зарэгістравана было ўсяго 4 каманды.
У іншых гарадах, дзе ёсць мясцовыя праэкты, сітуацыя адваротная - яны прайграюць Мазгабойні.