18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

Орша, Культура

Шафранскі, Караткевіч, драмгурток

24.11.2016 20:57

4543 прагляду, 0 каментароў

Сустрэча з калегам па школьным драмгуртку і цёзкам класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Уладзімірам Шафранскім прайшла ў аршанскім музэі класіка 24 лістапада.

Сустрэча са школьным знаёмцам класіка беларускай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча Ўладзімірам Шафранскім прайшла ў музэі Караткевіча 24 лістапада, напярэдадні чарговай гадавіны з дня народзін нашага славутага земляка.

Бацька Ўладзіміра Караткевіча Сямён і бацька Ўладзіміра Шафранскага Пётр у 30-я гады працавалі ў адной аршанскай банкаўскай установе. Будынак установы захаваўся, там цяпер месціцца “Аграпромбанк”.

Яны ня проста працавалі побач, яны абодва любілі спяваць. Ва ўстанове быў свой хор. На рэпетыцыі хора абодва бацькі бралі сваіх сыноў. Вось так і пазнаёміліся Валодзя Караткевіч і амаль на чатырнаццаць месяцаў маладзейшы за яго Валодзя Шафранскі.

Пасля вайны Валодзі ізноў сталі часта бачыцца. Цяпер яны разам вучыліся ў аршанскай сярэдняй школе №1: Караткевіч на клас старэй. Але абодва наведвалі цудоўны драмгурток, які апякала настаўніца рускай літаратуры Кацярына Грыневіч. Караткевіч там сябе спрабаваў і на сцэне і ў рэжысуры, Шафранскі – толькі на сцэне.

У спектаклі “Ревизор” Валодзя-старэйшы граў Гараднічага, Валодзя-малодшы – Хлестакова. Пасля спектакля, ўдзельнікі сабрался разам у адной са школьных аўдыторыяў, каб сфоткацца. На выніковым фатаздымку, Шафранскі – трэці злева, Караткевіч – у самым версе, а Кацярына Грыневіч – па цэнтру.

Шчэ яднаў Валодзей гурток спеваў, якім кіраваў настаўнік Жалязняк. Любоў да спеваў, закладзеную бацькамі, яны пранеслі праз усё жыццё, а Ўладзімір Пятровіч і цяпер мае глыбокі нізкі голас і файна спявае, нават, без музычнага суправаджэння. Што і рабіў, апроч успамінаў пра мінулае.

У школе №1 Караткевіч увайшоў у канфлікт з настаўнікам матэматыкі і апошні школьны год вучыўся ўжо ў школе №5, за Дняпром. А сям’ю Шафранскіх наведваў шчэ раз студэнтам Кіеўскага ўнівера, калі завітаў у Воршу на канікулы. Сярод іншага распавядаў пра ўкраінскі нацыяналізм, ды што тут, на радзіме, неяк больш утульна.

Прайдуць гады і пісьменнік Караткевіч прыйдзе да цвёрдага пераканання, што нацыянальная годнасць каштуе ўтульнасці і стане апосталам беларускага аптымізма. У тым ліку і пад уплывам сяброў-украінцаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шафранскі, Караткевіч, драмгурток

Сустрэча з калегам па школьным драмгуртку і цёзкам класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Уладзімірам Шафранскім прайшла ў аршанскім музэі класіка 24 лістапада.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение