Яшчэ 8 студзеня ў Аршанскі РАУС звярнуўся мужчына 1966 года нараджэння. Ён паведаміў, што ў ягонай кватэры ў перыяд з лістапада па снежань мінулага году невядомы скраў залатыя вырабы на суму каля 10 мільёнаў рублёў. Следства цягнулася да гэтага месяца. 3 лютага, нарэшце, была заведзена крымінальная справа і выяўлены падазраваны. Падазраваным стаў навучэнец аднаго з аршанскіх ліцэяў 1995 года нараджэння.
28 студзеня пасярод белага дня ў хату пенсіянера 1955 года нараджэння, узламаўшы дзверы, залез невядомы, які скраў небагатыя харчы і скураныя пальчаткі на агульную суму ў 206 тысяч рублёў. Як высветліла папярэдняе следства "невядомых" было двое і яны былі непрацуючымі жанчынамі. Падазраваныя пражывалі ў аграгарадку Бабінічы, адна 1987, другая 1971 года нараджэння.
У той жа дзень у Аршанскі аддзел міліцыі на транспарце звярнуўся малады жыхар Талачынскага раёна. Паводле яго словаў, у залі чакання Талачына з яго кішэняў злачынца выцягнуў два мабільных тэлефона на суму ў 1,5 мільёна рублёў. Злачынца быў высветлены пры дапамозе сістэмы відэаназірання. Ім аказаўся непрацуючы 1979 года нараджэння, які раней быў судзімы за рабаўніцтва і хуліганства.