Оршу наведала афіцыйная дэлегацыя горада Чаркасы, што ва Украіне. У спіс гасцей уваходзілі 8 асоб, сярод іх прадстаўнікі асветы і гуманітарнай палітыкі Чаркаскай гарадской рады, абласнога асяродку Нацыянальнай суполкі майстроў народнага мастацтва Украіны, Чаркаскай дзіцячай музычнай школы № 2, гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім.Лесі Украінкі і Чаркаскага абласнога аддзялення арганізацыі "Дитячий фонд України".
Візіт чаркаскай дэлегацыі ў наш горад праходзіў з 24 па 28 лістапада. У Оршы прайшлі майстар-класы і творчыя сустрэчы. Дэлегацыя з братняй Украіны высока ацаніла ўстановы культуры ў Оршы, у тым ліку музеі, Езуіцкі калегіум і іншыя. Акрамя Оршы госці наведалі Копысь. Фота сайту www.0472.ua.