Роўна месяц застаўся да павышэння базавай велічыні ў Беларусі. На дадзены момант яна складае 21 рубель, а з 1 студзеня будзе раўняцца ўжо 23 рублям. Павышэнне на 9,5% анансавана Саветам міністраў РБ. Мінулае павышэнне базавай велічыні адбылося роўна 11 месяцаў таму - у першы дзень 2016 года яна павысілася з 18 рублёў да 21 рубля на грошы пасля дэнамінацыі.
Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна прымяняецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін. За гэтыя 14 гадоў базавая велічыня павялічылася ўжо ў 18 разоў.