У Оршы ў студзені пройдзе Міжнародны шахматны турнір. Ён адбудзецца ў нашым горадзе ўжо ў 15-ты раз. Дырэктарам турніра прызначаны Мікалай Жукаў, а галоўным суддзёй - арбітр ФІДЭ Анатоль Лебедзеў з Расеі. Турнір ужо традыцыйна пройдзе ў Лядовай арэне. Цырымонія адкрыцця пройдзе ў ГЦК 19 студзеня а 18-00.
Папярэднія заяўкі неабходна дасылаць на электронны адрас [email protected] альбо па факсу +375 216 211752. Непасрэдная рэгістрацыя прызначана да 17-00 19 студзеня. У праграме адразу некалькі турніраў.
Група А- турнір з нормай бала міжнароднага майстра (папярэдняе колькасць удзельнікаў 10 чалавек, камплектуецца турнір па ўзгадненні з арганізатарамі).
Група В - адкрыты турнір з аблік рэйтынгу FIDE
Група С- адкрыты турнір (для ўсіх жадаючых без абліку рэйтынгу FIDE)
Группа D - юнакі і дзяўчаты 2003 г.н. і маладзей
Группа E - дзеці 2005 г.н. і маладзей
Группа F - дзеці 2007 г.н. і маладзей
Группа G - дзеці 2009 г.н. і маладзей
Іншыя падрабязнасці тут.