Кніга паступіла ў продаж 14 снежня і імгненна стала лідарам продажаў сярод беларускай літаратуры, хаця на гэтым тыдні яна прадавалася толькі ў сямі крамах OZ.by і мінскай краме "Белкніга". Для спрыяння продажам, у "Белкнізе" пакупнікам кнігі, нават, выдавалі адмысловыя торбачкі.
Кошт кнігі складае ад 19 да 20 рублёў, а калі купляць гэтую кнігу разам з раманам "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", то кошт складзе крыху больш за 27 рублёў.
Пад адной цвёрдай вокладкай на 928 старонках сабрана абодва тамы раману "Каласы пад сярпом тваім".