Раней двое маладых людзей, 1989 і 1991 гадоў нараджэння ўжо былі судзімыя за ўгон аўтатранспарту. Не выправіліся. 4 лютага, ноччу а 0-30 у Оршы яны ўскрылі замок аўтамабіля Фольксваген-пасат і на ім паехалі. За гадзіну яны змаглі даехаць да Навалукамля, дзе супрацоўнікі Чашніцкага РАУС затрымалі абодвух - аднаго ў якасці кіроўцы, другога ў якасці пасажыра скрадзенай машыны.
Тым жа вечарам (4 лютага) яшчэ адно злачынства адбылося ў Талачыне. Мужчына-ахвяра злачынства быў збіты а 22-35 каля свайго дома. Адзінае чым змаглі пажывіцца злачынцы - харчы на суму 363.000 рублёў, якія той нёс да хаты. Як папярэдне высветліла следства, злачынства ўчынілі мужчына 1974 года нараджэння і жанчына 1985 года.