Ірвінг Берлін (сапраўднае імя Ізраіль Маісеевіч Бейлін) — адзін з самых знакамітых амераканскіх кампазітараў, аўтар больш як 900 песень, 19 м'юзіклаў і саўндтрэкаў да 18 фільмаў. У пачатку 20 стагоддзя яго творачсць была неадемнай часткай музычнай культуры ЗША. І сёння многія яго творы гучаць у шматлікіх сучасных кінастужках.
А нарадзіўся Ізраіль Маісеевіч Бейлін у 1888 годзе ў Талачыне. Пра месца яго нараджэння вяліся спрэчкі - у вікіпедыі яно пазначана як Цюмень, сам ён у 30-40-х гадаў казаў, што нарадзіўся ў Магілёве. Але калі Стывен Спілберг вырашыў здымаць біяграфічны фільм пра кампазітара, то Ірвінг раптам сказаў, што родам з Табольска. Тым не менш, найбольш верагоднай выглядае версія пра Талачын, бо яго бацькі Маісей і Лея Бейліны самі былі ўраджэнцамі гэтага горада. Ужо пасля нараджэння Ізраіля сям'я пераехала ў Табольск, адтуль у Антвэрпэн і далей у Нью-Йорк.
Бейлін скончыў толькі 2 класы школы і пайшоў працаваць. Менавіта на працы яго і папрасілі напісаць першую песню "Мэры з сонечнай Італіі". За яе 16-гадовы афіцыянт атрымаў ад працадаўцы 37 цэнтаў. У 1907 годзе Бейлін з-за памылкі наборшчыка друкарні стаў Берлінам. Імя ўраджэнца Талачына ўвайшло і ў кнігу рэкордаў Гінэса - песня «White Christmas» стала самай прадаваемай у 20 стагоддзі. Памёр Берлін у 1989 годзе. Наперадзе пахавальнай працэсіі ішоў тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, а ўся калона спявала яго адну з самых вядомых песняў «God Bless America»