09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Дзе паасобны збор смецця?

29.12.2016 14:12

4614 праглядаў, 8 каментароў

У Оршы яшчэ да наступлення 2017 года заварылі многія смеццеправоды. І што з домам па Тэкстыльшчыкаў?

Камунальныя службы Оршы ўзяліся з энтузіязмам за заварванне смеццеправодаў у дамах горада. Анансавалася, што смеццеправоды будуць заварвацца, каб пазбегнуць антысанітарыі ў пад'ездах, а таксама дзеля паасобнага збору смецця. Частка жыхароў выступіла супраць знішчэння смеццеправодаў, а частка актыўна падтрымала такія захады камунальнікаў. Аднак на дадзены момант паасобны збор смецця арганізаваны далёк не ў кожным двары Оршы, а смеццеправоды актыўна заварваюцца. Хаця, варта зазначыць, не ўсе пляцоўкі выглядаюць чыста, асобныя жыхары пагарджаюць правіламі і пакідаюць смецце.

На адрас orsha.eu прыйшло шмат лістоў гараджанаў, у прыватнасці, жыхароў вуліцы Перакопскай, частка якіх мусіць выкідаць смецце ў месцы, дзе паварочваюць машыны. Дарога ўзімку часцяком слізкая. Акрамя таго, у азначаным месцы, як пераканаўся карэспандэнт orsha.eu, сапраўды адсутнічае паасобны збор, усе тры кантэйнеры толькі для змяшанага збору смецця.

Многія жыхары дамоў №№ 20, 22, 26 і іншых па вуліцы Перакопскай адзначылі, што гатовыя да паасобнага збору, то бок выкідаць шкло ў адзін кантэйнер, пластык у другі, макулатуру ў трэці. Аднак такіх бакаў ім не прывезлі, хаця ў абвестках на пад'ездах перад заварваннем смеццеправодаў было напісана, што якраз паасобны збор смецця — галоўная мэта камунальных службаў.

Цікавая сітуацыя ўтварылася і на праспекце Тэкстыльшчыкаў. Жыхары двух высокіх дамоў, якія распачынаюць праспект Тэкстыльшчыкаў, 34а і 39а - жывуць у розных умовах.

Жыхары дома 34а мусяць выносіць смецце ў суседні двор, некаторыя не хочуць рабіць гэта і незаконна скідаюць смецце проста з іншага боку ад адзінага пад'езда, каля дзвярэй былога смеццезборніка. А вось у жыхароў дома 39а пад бокам ёсць кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

Гэтымі ж кантэйнерамі карыстаюцца і жыхары суседняга дома № 35а па праспекце Тэкстыльшчыкаў. Але з гэтым домам існуе іншая праблема - аднойчы пасля працаў на даху дома тут засталася процьма смецця, аднак яго так і не вывезлі. Ужо шмат месяцаў смецце ляжыць побач з домам і ніякавата "прыкрыта" кавалкамі драўлянага паркана.

Камунальныя службы любяць пагражаць разнастайнымі штрафамі, а самі не выконваюць сваіх функцый. Відаць, і Новы год жыхары азначанага дома № 35а па Тэкстыльшчыкаў сустрэнуць побач з гэтымі аскепкамі асфальту, смалы і іншага смецця. Калі камунальнікі яго вывязуць?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе паасобны збор смецця?

У Оршы яшчэ да наступлення 2017 года заварылі многія смеццеправоды. І што з домам па Тэкстыльшчыкаў?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение