00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Дзе будуць агітацыйныя пікеты

08.02.2014 01:42

2558 праглядаў, 0 каментароў

Месцы для агітацыйных акцый на Віцебшчыне: мала і нязручна - паведамляе ПЦ "Вясна"

На афіцыйных сайтах выканкамаў і ў раённых газетах з’явіліся рашэнні мясцовых уладаў, якія вызначылі месцы для агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі на адкрытым паветры. Колькасць месцаў для сустрэч у кожным рэгіёне розная, і вельмі часта гэтыя месцы – далёка не на цэнтральных вуліцах.

Гарадоцкі райвыканкам, прыкладам, вырашыў, што на ўвесь райцэнтр будзе дастаткова вызначыць усяго адно месца для агітацыйных сустрэч – у дзіцячым парку па вуліцы Чырвонаармейскай. Таксама адзінае месца для сустрэч вызначана і ў Чашніках – але на плошчы Свабоды, і яшчэ адно – у буйным населеным пункце рэгіёну, Навалукамлі – перад палацам культуры.

У Дуброўне такіх месцаў вызначана два. Але ў літаральным сэнсе "на задворках": выбаршчыкаў запрашаюць прыйсці або ў двор паміж двума жылымі дамамі, або ўвогуле на "тэрыторыю каля складоў Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства".

"Я збіраюся балатавацца ў Дуброўне ў абласны савет, але не ўяўляю сабе нават, дзе гэта шукаць! І не гарантую, што ўсе мясцовыя ведаюць. Само па сабе дзіўна: няўжо ў Дуброўне няма месца, больш люднага, больш папулярнага ў гараджан? Цэнтральная плошча, прыкладам, або пляцоўкі перад выканкамам, перад крамамі,"—разважае Аляксей Гаўруцікаў, віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада".

Глыбоцкі актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч пракаментаваў рашэнне мясцовага выканкаму:

"У газеце "Веснік Глыбоччыны" пералічаны тры месцы для сустрэч з выбаршчыкамі ў самім Глыбокім. І ўсе тры – на розных ускраінах райцэнтру, дзе людзі практычна не ходзяць пехам, а толькі праязжаюць на машынах. Гэта і вуліца Маладзёжная, і вуліца Маскоўская, і сквер на перасячэнні вуліц Чырвонаармейскай і Інтэрнацыянальнай. Далёка не ў цэнтры горада прапануюць ладзіць сустрэчы з тымі, хто будзе балатавацца ў дэпутаты абласнога савету! А ў маёй роднай вёсцы, дзе я збіраюся балатавацца ў райсавет, мне прапануюць сустракацца з людзьмі каля Дома культуры, які ўжо некалькі гадоў стаіць зачынены. Зразумела, што і аднавяскоўцы ўжо даўно абыходзяць гэтае бязлюднае месца. Ці гэта называецца "стварыць умовы для агітацыі", калі выбаршчыкам давядзецца шукаць кандыдатаў толькі што не з компасам?"

У пераважнай большасці райцэнтраў сітуацыя падобная: вызначана па тры месцы для сустрэч, у большай ці меньшай ступені зручных для наведнікаў. Выключэннем можна лічыць хіба што рашэнне Сенненскіх раённых уладаў, якія вызначылі ажно 6 месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі ў самім райцэнтры, ды яшчэ 2 месцы ў буйным населеным пункце Багушэўск.

Досыць дэмакратычным можна было б назваць і рашэнне Браслаўскага райвыканкаму, які "не пашкадаваў" вызначыць для сустрэч з выбаршчыкамі чатыры месцы. Але яны досыць своеасаблівыя: прыкладам, спартовая пляцоўка каля школы №1. Далёка не факт, што там удасца правесці сустрэчу, калі на пляцоўцы будуць запланаваны нейкія спаборніцтвы ці спартовыя заняткі. Яшчэ адно месца для вулічных сходаў у Браславе – гэта "асфальтаваная пляцоўка для паркоўкі машын" каля сярэдняй школы №2. сустракацца з выбарцамі на паркоўцы – гэта ствараць вялікія нязручнасці для кіроўцаў, бо паркоўка прызначана ўсё ж для машын, а не для людзей. Сходы на паркоўцы могуць несці і небяспеку для жыццяў выбарцаў – бо гэта тэрыторыя, дзе адбываецца транспартны рух. Каб яго абмежаваць ці прыпыніць на пэўны час, спатрэбіцца прыцягваць службу ДАІ. Дык ці варта вызначаць для сустрэч з выбаршчыкамі такія месцы, калі патрабуюцца дадатковыя захады дзеля бяспекі гараджан?

А вось Докшыцкі і Бешанковіцкі райвыканкамы канкрэтных месцаў не вызначылі ўвогуле – ні ў райцэнтрах, ні на тэрыторыі раёнаў. Напісалі толькі, што сустракацца з выбаршчыкамі можна на тэрыторыях перад будынкамі, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, тэрыторыі перад гандлёвымі аб'ектамі, тэрыторыі каля дамоў культуры, клубаў і бібліятэк. А таксама на абсталяваных пляцоўках у дварах шматпавярховай забудовы, якіх у райцэнтрах практычна няма, а на вёсках не бывае ўвогуле.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе будуць агітацыйныя пікеты

Месцы для агітацыйных акцый на Віцебшчыне: мала і нязручна - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение