Баба-Яга, Кікімара і Лешый 28-га снежня сабраліся ў "Еўраопце", які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Орша-Сіці", каб паскардзіцца на жыццё. Справа ўтым, што ўсе гэтыя нячысцікі ў мінулым годзе патраплялі ў непрыемныя сітуацыі з-за няправільнага карыстання вогненебяспечнымі прадметамі - такі сцэнар у гэты раз распрацавалі супрацоўнікі МНС для прапаганды бяспекі жыцця сярод дзяцей.
Не абыйшлося і без падарункаў ды станоўчых персанажаў - Дзеда Мароза і Снягуркі. Прапануем вашай увазе фортарэпартаж з мерапрыемства, зроблены супрацоўнікамі МНС.