Нагадаем, што першая прэзентацыя "Гнязда-2" прайшла ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёна, пасля чаго аўтарка з кнігай паехала па сталіцах: наступная прэзентацыя адбылася ў Мінску, а цяпер у Вільні. У сталіцы Літвы прэзентацыя прайшла ў рамках чарговага мерапрыемства "Беларускія спатканні ў Вільні", якія арганізоўвае "ЕўраБеларусь".
Прэзентацыя прайшла ў раёне "Ужупіс" (па-беларуску "Зарэчча") - тэрыяторыя каля гектара плошчай, дзе пераважна пражываюць творчыя людзі: мастакі, пісьменнікі і г.д. У свой час Зарэчча было абвешчана незалежнай краінай і да гэтае пары фармальна мае такі статус. Дарэчы, афіцыйныя прадстаўнікі гэтай краіны таксама прысутнічалі на прэзентацыі. У прыватнасці, наведаў імпрэзу Томас Чэпайціс — аўтар канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі, якая апублікавана і на беларускай мове.
Фота: Кацярына Данейка