Вядомы менскі фатограф Сяргей Макшун прадставіў фотасесію, на якой дзяўчына-фотамадэль чытае кнігу славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, яшчэ адно якаснае перавыданне рамана выйшла ў 2016 годзе. Як патлумачыў фатограф, ён вырашыў згуляць на кантрастах: маўляў, вось сэксуальная дзяўчына, і вось яна чытае сур'ёзную кнігу.
“Што да выбару твора, то я не скажу, што ўсё гэта задумвалася як рэклама менавіта беларускай літаратуры ці Караткевіча. Проста кніжка прыгожая, мне яе падарылі нядаўна, мне спадабалася, і я падумаў “трэба ўзяць”. Гэта элемент, галоўная тут дзяўчына, якая глядзіць не ў тэлефон, а ў кнігу”, — паведаміў Сяргей Макшун.
Таксама фатограф сказаў “Нашай Ніве”, што калі грамадства добра ацэніць ідэю, то могуць з'явіцца серыі і з іншымі беларускімі кнігамі.