Учора вечарам - 9 лютага, каля 17-21 на цэнтральны пульт Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў званок. Званілі суседзі, якія паведамілі што гарыць дом самотнага пенсіянера ў вёсцы Лісоўшчына.
Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца сапраўды назіралася моцнае задымленне і пажар. Прыблізна а 17-47 пажарныя змаглі ўвайсці ў дом, дзе на падлозе знайшлі мёртвае цела гаспадара хаты. Прычына пажару і кошт пашкоджанняў зараз высвятляецца, але асноўная версія - неасцярожнасць пры курэнні. Па словах суседзяў мужчына ўжываў алкаголь і курыў.