Сустрэча распачнецца а 16-00 13 лютага па адрасе вуліца Камсамольская д. 16, кв. 4. Пасля сустрэчы ахвотныя змогуць азнаёміцца з навінкамі гістарычных часопісаў і кнігаў.
Валер Булгакаў — беларускі філолог. Кандыдат філософскіх навук. У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт (аддзяленне беларускай філалогіі), у 1998 годзе — аспірантуру пры БДУ, у 2003 годзе — аспірантуру Інстутуту філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 2004 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва ступені кандыдата філасофскіх навук. Рэдактар часопісу ARCHE Пачатак. Спэцыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага. У 2010 годзе узнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі.
Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч — беларускі гісторык, палітолаг. У 1977 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1981 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у 1987—1992 у часопісе «Крыніца», у 1992—1998 — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у 1998—2002 — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным унівэрсітэце імя А. Дз. Сахарава. Дасьледуе гісторыю беларускага руху ў 1900—1939 гадах, беларускай сацыял-дэмакратыі, жыцьцё і дзейнасьць А. Луцкевіча. Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнік і аўтар праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада). Аўтар навуковых працаў і шматлікіх артыкулаў. Падрыхтаваў да друку кнігі «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленьне» (2009). Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сьведчаньні» (2007). Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык. Аўтар навуковых працаў. Апублікаваў шэраг дакументаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса, Уладзімера Жылкі і Натальлі Арсеньневай, успаміны Ф. Стацкевіча.