У вёсцы Мезенава ў рабочы час загарэўся трактар 2010 года выпуска, які належаў экспераментальнай базе Вусце. Пашкоджаны маторны адсек і кабіна.
Страшней пажар здарыўся ноччу з 10 на 11 лютага ў Шатравіна. Тут загарэўся жылы дом. Пажар распачаўся а 02-09 ночы. Цалкам згарэлі дах і веранда, пашкоджаны столь і сцены дома. Справіцца з пажарам удалося толькі а 03-32. Калі пажарныя змаглі патрапіць унутар, то знайшлі мёртвае цела гаспадара дома.
У абодвух выпадках прычыны пажару высвятляюцца.