Некалькі чальцоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі актыўна збіраюць подпісы за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 "аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Як адзначае старшыня Аршанскай гарадской арганізацыі АГП Валянціна Ігнаценка, збор подпісаў ад самага першага дня ідзе вельмі актыўна, людзі прыязджаюць з іншых населеных пунктаў, самі нярэдка шукаюць зборшчыкаў подпісаў. Пры гэтым негатыўнай рэакцыі практычна няма.
Валянціна Ігнаценка прыгадала толькі пару эпізодаў, калі мінакі не толькі не падпісваліся за скасаванне Дэкрэта, але і падтрымлівалі яго існаванне, — абсалютная ж большасць грамадзянаў выступае рэзка супраць "падатка на дармаедаў". Яно і не дзіўна — новых працоўных месцаў практычна не ствараецца, а вось скарачэнні працягваюцца. Многія і рады былі б працаваць, ды няма дзе, а сотні людзей вымушаны рабіць за мяжой, каб у іх хаце быў кавалак хлеба. Пры такой складанай сітуацыі на працоўным рынку, на думку партыі АГП, Дэкрэт варта цалкам адмяніць.
Нумары зборшчыкаў, у каго можна падпісацца за адмену Дэкрэта № 3:Ігнаценка Валянціна Мікалаеўна +375 29 210 56 78; +375 29 229 30 02;
Пракапчук Сяргей Іванавіч +375 33 645 58 08;
Кучынская Алена Генадзеўна 712 29 30.