00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Аршанскі патрыярх Якубовіч

26.01.2017 07:33

3094 прагляду, 5 каментароў

Да пацверджаных дакументамі пачынальнікаў бізнесу яўрэйскіх арэндатараў у Воршы можна аднесці берасцейскага мігранта ХVI стагоддзя Айзіка Якубовіча.

Чаму мы яго ўвогуле ўзгадваем? У ХVI стагоддзі Ворша жыла па юліянскім календары. Цяпер па юліянскім календары ў Воршы жыве толькі праваслаўная царква, і па яе календары наша 25 студзеня – гэта 12 студзеня. А значыць, чарговыя ўгодкі падзеі.

12-м студзеня 1579 года пазначаны дакумент, у якім берасцейскаму яўрэю Айзіку Якубовічу пацверджваліся правы на мыта каморы Аршанскай. Якубовіч узяў у арэнду мытныя і піцейныя зборы нашага горада. Збор мыта з транзіту чужакоў і іх тавараў праз Воршу прыносіў выключна здабыткі, а вось з піцейных збораў (падаткі з корчмаў) Якубовіч займеў, апроч грошай, пэўныя непрыемнасці з аршанскімі грамадзянамі. Яны яго і білі і рабавалі. Ды Якубовіч не зламаўся. Ён заручыўся падтрымкаю караля Стэфана Баторыя і паспяхова працягнуў сваю небяспечную працоўную дзейнасць.

Першыя дакументальныя ўзгадкі пра яўрэяў у Оршы адносяцца да карчмара Шчаснага і 1560 года. Але тое ліпеньская гісторыя.

Ну а Паўла і Леаніда Якубовічаў з медыясучаснасці мы і так ведаем. І пра іх цяпер ня буду.

Андрэй Мельнікаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскі патрыярх Якубовіч

Да пацверджаных дакументамі пачынальнікаў бізнесу яўрэйскіх арэндатараў у Воршы можна аднесці берасцейскага мігранта ХVI стагоддзя Айзіка Якубовіча.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение