18:00

+0

7 м/с

998 гПа

21:00

-0

6 м/с

1000 гПа

00:00

-1

5 м/с

1001 гПа

03:00

-2

4 м/с

1001 гПа

06:00

-0

4 м/с

1001 гПа

Орша, Грамадства

РЭП збірае подпісы

25.01.2017 09:48

4043 прагляду, 1 каментар

Прафсаюз РЭП збірае подпісы за адмену Дэкрэту пра дармаедства і прадастаўляе кантактныя тэлефоны.

У Воршы працягваецца збор подпісаў за адмену Дэкрэта № 3 "Аб сацыяльным утрыманстве", які часта ў народзе называюць "падаткам на дармаедаў". Праваабаронца Васіль Бераснеў упэўнены, што Дэкрэт нельга называць законным, і ў цяперашні час, калі тысячы людзей жадаюць уладкавацца на працу, але не могуць зрабіць гэтага з-за адсутнасці вакансій па сваёй спецыяльнасці, збіраць такі падатак недарэчна. Па словах Васіля Бераснева, праблема датычыцца не вузкага кола грамадства, а практычна кожнага жыхара Беларусі і Аршаншчыны ў прыватнасці. Напрыклад, вайскоўцу, які дэмабілізаваўся паўгады таму, складана ўладкавацца, бо Міністэрства абароны не дае накіраванняў на працу. Шмат людзей суперажываюць студэнтам, якія яшчэ не маюць стажу і ім складана знайсці працу для сябе. Плюс да ўсяго, працягваюцца скарачэнні на прадпрыемствах. Людзі звяртаюцца да зборшчыкаў подпісаў і нават самі бяруць падпісныя аркушы, каб сабраць яшчэ болей. Дзеля гэтага некаторыя грамадзяне адмыслова прыязджалі ў Оршу з іншых гарадоў Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў.

Старшыня прафсаюзу РЭП у Оршы Аляксандр Булаўка лічыць, што сабраць некалькі тысячаў подпісаў цалкам рэальна. Па-першае, многія прыязджаюць у Оршу з навакольных вёсак і болей далёкіх населеных пунктаў, каб паведаміць пра сваю праблему з уладкаваннем на працу, па-другое, людзям не даводзіцца доўга тлумачыць, чаму гэта важна - неабходнасць паставіць свой подпіс за адмену Дэкрэта № 3 разумеюць вельмі многія грамадзяне. Па-трэцяе, пашыраецца інфармацыя пра людзей, да каго можна звярнуцца і падпісацца.

20-га лютага ў Менску запланаваны Марш недармаедаў, пасля якога ўсе сабраныя па краіне, у тым ліку Аршаншчыне, подпісы будуць перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Савет Рэспублікі, Адміністрацыю прэзідэнта.

Напярэдадні мы публікавалі нумары зборшчыкаў ад партыі АГП, які збіраюць подпісы за адмену Дэкрэта № 3. Вось нумары прадстаўнікоў прафсаюза РЭП, якія займаюцца зборам подпісаў альбо могуць пракансультаваць грамадзянаў па пытаннях, звязаных з гэтым:

Булаўка Аляксандр Мацвеевіч 614 05 16; 8(016) 51-18-91;

Бераснеў Васіль Ціханавіч 712 57 55;

Масалкоў Аляксандр Анатольевіч (юрыст) 711 51 17.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: РЭП збірае подпісы

Прафсаюз РЭП збірае подпісы за адмену Дэкрэту пра дармаедства і прадастаўляе кантактныя тэлефоны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение