У талачынскую міліцыю 7 лютага звярнуўся мясцовы жыхар па факту крадзяжу. Паводле яго словаў у перыяд з 15 студзеня па 7 лютага на яго лецішча, разбіўшы вакно, пралез невядомы які скраў харчы і... касетны магнітафон.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што крадзёж зрабіў 20 гадовы часова не працуючы хлопец. Заведзена крымінальная справа.