Сёння ноччу, амаль апоўначы (23-53) у вёсцы Антавіль Пішчалаўскага сельскага савету загарэлася лецішча. Пажарныя не змаглі справіцца з вагнём. У выніку лецішча згарэла і рухнула. У самым вялікім пакоі доміка каля печкі пад заваламі больш за паўметра было знойдзена мёртвае цела невядомага мужчыны.
Супрацоўнікі МНС спрабуюць высветліць асобу загінулага. Патэнцыйна ім мог стаць гаспадар дома, але і асоба гаспадара на дадзены момант таксама не вядомая.