Euro Truck Simulator 2 - папулярная кампутаровая гульня, сімулятар кіроўцы-дальнабойшчыка, якая, выйшаўшы ў 2012 годзе пастаянна дапаўняецца новымі мапамі-лакацыямі. У мінулым годзе мы ўжо паказвалі як распрацоўшчыкі ўяўляюць наш горад, які ў іх атрымаўся не падобным да Оршы сапраўднай.
І вось цяпер, з'явілася і Орша зімовая - таксама далёкая ад сапраўднага горада. А акрамя Оршы з'явілася і вёска Высокае. У чым жа адрозненне гульнявых населеных пунктаў ад рэальных? Так, у Высокім з'явіўся буйны "супермаркет", а адразу за вёскай мост за якім па абодва бакі дарогі з'явіліся нейкія прадпрыемствы. Паміж Высокім і самой Оршай не вядома куды знікла Андрэеўшчына. Праўда, знак на ўездзе ў Оршы падобны на сапраўдны - той які знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Магілёва, хаця па логіцы, грузавік едзе з Віцебску. З прыемных рэчаў ,якія распрацоўшчыкі дадалі ў Оршу - жылыя 15-павярховікі, зашмат мастоў і заправак і паркаў. Увогуле складаецца ўражанне, што распрацоўшчыкі намалявалі наш горад лепшым чым ён ёсць насамрэч.
Цалкам паглядзець як выглядае Орша ў Euro Truck Simulator 2 можна на гэтым відэа: