Кнігу "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі" ўжо называюць самай прадаваемай беларускамоўнай кнігай у гэтым годзе. Хаця выйшла яна толькі ў пачатку студзеня 2017-га. За першыя тры дні калі кніга з'явілася ў інтэрнэт-продажы, яе замовілі больш за тысячу чалавек. Акрамя Беларусі кнігу замаўлялі і з Канады, Нідэрландаў, Турцыі, Бразіліі ды яшчэ 5 розных краінаў. У Мінску кніга была прэзентавана ў краме "Акадэмкніга" і сабрала поўны аншлаг - крама была перапоўнена.
І ўвесь гэты поспех не зважаючы на вельмі вялікі па беларускіх мерках кошт кнігі - ад 49 да 52 рублёў. Такі кошт выкліканы якасцю выдання - яно ўтрымлівае 223 старонкі пад цвёрдай вокладкай з 220 малюнкамі Паўла Татарнікава.
Напрыканцы сакавіка прэзентацыя кнігі чакаецца і ў Оршы. Уладзімір Арлоў прыедзе ў наш горад у ліку іншых гарадоў краіны, але ўлічваючы кошт кнігі, арганізатары хочуць загадзя распалнаваць які наклад прывозіць у наш горад. Для аршанцаў кніга будзе каштаваць 45 рублёў. А замовіць яе можна ўжо зараз праз тэлефон старшыні Аршанскай гарадской арганізацыі "Таварыства беларускай мовы" +375-29-7178892 (Юрый Аляксандравіч Нагорны). Рэкамендуем замаўляць кнігу не адкладваючы, каб на самой прэзентацыі вам дакладна хапіла асобніка з аўтографам. Дата, месца і час правядзення прэзентацыі будуць абвешчаныя дадаткова.