Сержук Доўгушаў прыдумаў канцэпцыю "Спеўных сходаў" некалькі год таму, як публічнае масавае мерапрыемства дзе людзі разам развучваюць і спяваюць беларускія песні. Нестандартны фармат і харызма вядучага (большасць сходаў сяржук правёў асабіста) зрабілі мерапрыемства сапраўды масавым, у залежнасці ад месца правядзення і тэмы схода збіралася ад некалькіх дзесяткаў да сотняў людзей. Нават, пачалі з'яўляцца аналагі ў выглядзе рэгіянальных спеўных сходаў: "Курасоўшчынскі спеўны сход", "Спеўны сход на Герцэна" і г.д. Пры гэтым, Доўгушаў займаўся распрацоўкай творчай часткі мерапрыемстваў, а значную частку арганізацыйных пытанняў узяў на сябе Аляксей Чобат.
У канцы студзеня музычныя сайты краіны паведамілі пра заканчэння супрацоўніцтва паміж Доўгушавым і Чобутам і пра стварэнне двух паралельных праэктаў. Тлумачыцца гэта тым, што абодва арганізатары па рознаму бачаць працяг і развіццё "Спеўных сходаў". Таму рэалізоўваць свае ідэі былыя саюзнікі будуць па асобку. Пры гэтым, абодва ў інтэрв'ю гавораць, што застаюцца ў добрых адносінах і не з'яўляюцца канкурэнтамі для адзін аднаго. Але каб адрознівацца ад іншых "сходаў" Сяржуку давялося крыху падправіць назву сваіх мерапрыемстваў. Цяпер тыя мерапрыемствы якія будзе праводзіць асабіста ён будуць мець назву "Спеўныя сходы Сержука Доўгушава".
Бліжэйшае з мерапрыемстваў пройдзе 16 лютага а 19-00 у Мінскай галерэі tut.by і прысвечана яно будзе легендарнаму праэкту "Народны альбом".
На фота: некаторыя "Спеўныя сходы", якія праходзілі ў розных фарматах і розных рэгіёнах.