12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Тры вазы "пратэрміноўкі"

09.02.2017 13:04

5272 прагляду, 38 каментароў

У краме MartInn знойдзена вельмі шмат пратэрмінаванай прадукцыі (+ відэа).

Грамадская ініцыятыва "Хрюши против" працягвае актыўна дзейнічаць у гарадах Беларусі, у прыватнасці, у Оршы. На гэты раз "хрушы" адправіліся на вуліцу Гомельскую, дзе на скрыжаванні стаіць буйная крама MartInn. На пачатку відэазапісу, зробленага падчас рэйду 5-га лютага, валанцёр кампаніі Юлія Малышава патлумачыла, чым выкліканы інтарэс "хрушаў" менавіта да MartInn-а. На краму актывістам паступала шмат скаргаў ад жыхароў Оршы.

У выніку ў MartInn валанцёрамі кампаніі сапраўды было знойдзена шмат пратэрмінаванай прадукцыі, у тым ліку дзіцячыя ёгурты, пельмені, салямі, шакаладныя батончыкі і шмат іншых прадуктаў. Таксама на прылаўках прысутнічалі і прапаноўваліся пакупнікам счарнелыя бананы. У выніку няякаснай прадукцыі, якую ніяк нельга было выстаўляць на продаж і даўно варта было ўтылізаваць, набралася на тры вазкі. Работніцы MartInn утылізавалі сапсутую садавіну, кефір, іншыя тавары, якія, на шчасце, не купілі па сваёй памылцы пакупнікі. У краме абышлося без скандалаў, акрамя таго, работнікі паабяцалі больш уважліва сачыць за тым, што выстаўляецца ў іх на вітрынах і правяраць тэрміны прыдатнасці прадуктаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры вазы "пратэрміноўкі"

У краме MartInn знойдзена вельмі шмат пратэрмінаванай прадукцыі (+ відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение