Адна з найбольш папулярных у свеце сацыяльных сетак - Твітэр - не надта папулярная сярод аршанцаў. Рэдкі твіт размешчаны аршанцамі на мясцовую тэматыку набірае шмат лайкаў і тым больш рэтвітвітаў. Але 8-га лютага па твіту, як ніколі раней, масава распаўсюджвала патрыятычная карцінка пра Оршу. Хто яе стварыў і запусціў, зараз сказаць цяжка. Але за дзень малюнак сабраў больш за 20 рэтвітаў і амаль 50 лайкаў, што для нашай мясцовай тэматыкі вельмі вялікая колькасць. Пад вечар крыху пераробленая карцінка пачала гуляць і ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" (загалоўны малюнак артыкула), але пралічыць яе папулярнасць там немагчыма.
Сёння малюнак працягвае набіраць лайкі і рэпосты ў твітэры.