Здарэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе 17 снежня, але міліцыя паведамілі падрабязнасці толькі зараз. Паводле паведамлення МУС, мужчыну забралі з колата-рэзанай ранай грудной клеткі ў Дубровенскую бальніцу. Як высветлілася, у тую ноч каля 2-00 ён у п'яным стане ўступіў у канфлікт з маладзёнам. У канфлікце перамагла маладосць і нож.
Абодва ўдзельнікі канфлікту пражываюць у вёсцы і нідзе не працуюць. Падазраваны арыштаваны.