03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Самая беларускамоўная - Копысь

12.02.2017 18:12

3068 праглядаў, 4 каментара

Журналісты "Нашай Нівы" прааналізавалі першы ў Расійскай імперыі перапіс насельніцтва на прадмет выкарыстання беларускай мовы ў гарадах краіны

Першы перапіс насельніцтва на нашай тэрыторыі адбыўся ў 1897 годзе. Адно з пытанняў якое задавалі насельніцтву: "якую мову вы лічыце сваёй роднай". Большасць насельніцтва назвала роднай беларускую мову. І калі ў сельскай мясцовасці, гэтая лічба пераскоквае за 70%, то ў гарадах сітуацыя крыху іншая. Справа ў тым, што большая частка насельніцтва гарадоў Беларусі ў той час былі габрэямі - так вырашыла царская ўлада. Хаця варта мець на ўвазе, што ў канцы 19 стагоддзя ў гарадах жыло адносна не вялікі працэнт ад агульнай колькасці насельніцтва. Наша Ніва склала рэйтынг самых беларускамоўных гарадоў, некалькі з якіх знаходзяцца ў нашым рэгіёне.

Што, цікава, гарады з найбольшым працэнтам беларускамоўных у 1897 годзе былі, як раз, на Ўсходзе Беларусі. Самым беларускамоўным горадам канца 19-га стагоддзя, аказалася наша Копысь. З 3.384 жыхароў беларускую мову сваёй роднай назвалі 54,4%, габрэйскую - 41,3%, а рускую толькі 2,1%. За ёй ідзе Вілейка і Сураж, які сёння знаходзіцца амаль на мяжы з Расіяй у Віцебскім раёне.

7-ае месца занялі Горкі. З 6.735 чалавек, якія тут жылі 45,2% назвалі роднай мовай беларускую, 44,9% габрэйскую, а 7,2% рускую. За Горкамі ідзе Чэрыкаў, а потым Бабінавічы (відавочна, маецца на ўвазе сёняшняя вёска Лёзненскага раёна). Тут з 1.157 чалавек 36,9% лічылі сваёй роднай мовай беларускую, 47,8% габрэйскую і 12,4% расейскую.

На 10-м месцы рэйтынгу размесцілася Сянно. З 4.100 пражываючых, 33,4% роднай лічылі беларускую, 60,3% габрэйскую і 4,4% рускую.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Самая беларускамоўная - Копысь

Журналісты "Нашай Нівы" прааналізавалі першы ў Расійскай імперыі перапіс насельніцтва на прадмет выкарыстання беларускай мовы ў гарадах краіны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение