Пенсіянерка 1948 года сур'ёзна пацярпела ад невядомага бандыта. Той падабраў ключ да ўваходных дзвярэй ейнага дома ў адным з сёлаў Аршанскага раёна, забраўся у жылое памяшканне і вынес дрэль, тэлевізар, бензакасілку і бензапілу. Матэрыяльная шкода немалая - 10 мільёнаў рублёў.
Падчас раследвання высветлілася - злачынства здзейсніў аднасяльчанін пенсіянеркі. 20-гадовы злачынца быў затрыманы ў Оршы, пры ім знойдзены скрадзеныя рэчы. Узбуджана крымінальная справа.