Нагадаем, што гурт, які стварыў уражэнец Барані Уладзіслаў Лепяшынскі 14 лютага выпусціў свой першы кліп. Кліп вельмі просты па рэжысуры, а песня сыграная ў акустычным варыянце. Але літаральна за суткі гэтае відэа набрала велізарную для беларускага шоў-бізнэсу колькасць праглядаў - 9.000.
Песня як і кліп з'явіліся вельмі хутка. Тэкст напісаў малады паэт Алесь Снег спецыяльна для гурта, а для стварэння кліпу музыкі звярнуліся да сваіх прыхільнікаў, каб тыя даслалі фотаздымкі са сваімі каханымі. Гэтыя фотаздымкі і сталі асновай відэа-шэрагу.
Такую вялікую колькасць праглядаў у інтэрнэце за адны суткі з беларускіх музыкаў набіралі лічаныя адзінкі выканаўцаў за ўсю гісторыю.