Пра стварэнне праэкту "Песні матчыны з Вушаччыны" ўраджэнец Аршаншчыны Сяргей Доўгушаў абвесціў яшчэ ў мінулым годзе, як і пра дабрачынны збор сродкаў на запіс ды прэзентацыю праэкта. У выніку, грошы былі сабраныя і супольны праэкт з удзелам шэрагу калектываў і выканаўцаў 15 лютага з'віўся ў адкрытым доступе для праслухоўвання і запампоўвання. А 26 лютага у Мінску пройдзе і яго першая прэзентацыя, пасля чаго музыкі паедуць з праэктам па рэгіёнах краіны. Таксама 22 лютага на "Арт Сядзібе" пройдзе аўтограф-сесія ўдзельнікаў праэкта, а 24-га лютага гурт "Re1ikt" прэзентуе кліп запісаны на песню з праэкта.
У альбом увайшлі народныя песні з Вушацкага раёну Віцебскай вобласці, якія былі запісаныя Рыгорам Барадуліным. Некаторыя песні выконваюць сам народны пісьменнік і яго маці.
Праслухаць і спампаваць сабе альбом можна па гэтай спасылцы.