У МНС пра пажар паведаміла суседка а 1-52. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, дах жылога дома ўжо рухнуў. Ад дома вагонь перакінуўся і на суседні сарай і калі б не пажарныя, то мог загарэцца і суседні дом.
Толькі а 4 гадзіне ночы ратавальнікі справіліся з вагнём і змаглі ўвайсці ў дом. Пад рэшткамі згарэўшага і рухнуўшага даху, было знойдзена цела гаспадара. Па словах суседзяў гаспадар быў пенсіянерам і алкаголем не злоўжываў. Прычына пажару высвятляецца.