На гэты раз кліп выйшаў на песню Ляпіса Трубяцкога "Голубі". Песня была зроблена адмыслова для будучага зборніка кавераў на песні Ляпіса "ТРУб'ют".
Па прапанове вакаліста Пані Хіды, песня апрацавана ў стылі класічнага рок-гурта Queen. Аўтар канцэпцыі кліпа фатограф Валерый Цітоў зняўся ў галоўнай ролі.