Ужо колькі год Андрэй жыве ў Гомелі, таму выступы ў Оршы сталі рэдкасцю і значнай падзеяй. Бліжэйшы паўнавартасны сольны канцэрт Мельнікава пройдзе ў чацвер 20 лютага а 17-00 па адрасе вул. Камсамольская д. 16, кв.4, уваход бясплатны.
Андрэй Мельнікаў аўтар шэрагу альбомаў бардаўскай музыкі: За сьцягі, за волю! (жнівень — верасень 1989, перавыдадзены ў 1990 і 1994) Успамін (13 студзеня 1991, перавыдадзены ў 1994) Да апошняга камісара (13 студзеня 1991, перавыдадзены ў 1994) Сівы конь (Год сівай кабылы) (студзень 1991) Салам саўкам! (пачатак 1994) Камяні майго вогнішча (1994) Песьні выгнаньня (1994) Війско підземной церкви (кастрычнік 1995) Гэта мы! (13 кастрычніка 1996, перавыдадзены ў 1997) Шлях (сьнежань 1996) Ты і я (студзень 1997) Здані (студзень 1997) Песьні (1998)
Выдадзенае на CD За сьцягі, за волю! (1997) Камяні майго вогнішча (1997) Песьні выгнаньня (1997) Шлях (1998) Гэта мы! (1999) Зубы на далоні (2012)
На відэа: Андрэй Мельнікаў "Песня ліцьвінскага легіёну"
На відэа: Андрэй Мельнікаў "Ясна Панна"
На відэа: Андрэй Мельнікаў "Бітва пад Оршай" (Народная песня)
На відэа: Андрэй Мельнікаў "Орша"