Аршанскі клуб пачаў другое кола чэмпіянату 2-й лігі з нічыйнага выніку. З лікам 1:1 скончыўся паядынак у Кобрыне. Нашы футбалісты пасля голу Вячаслава Цвірко на 70-й хвіліне выйшлі наперад, аднак кобрынская каманда на 82-й хвіліне здолела зраўняць лік.
Пасля 13 згуляных матчаў "Орша" падзяляе 8-9 месцы з "Асіповічамі". У нашай каманды толькі 13 набраных балаў. Усяго ў дывізіёне выступае 13 клубаў.